Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на «палітычнай нарадзе» ў Мінску, на якую ён сабраў вузкае кола давераных асоб. У сваёй рэзідэнцыі Аляксандр Лукашэнка прыняў Ігара Сергеенку, Наталлю Качанаву, Віктара Шэймана і Міхаіла Орду.

«Вы ведаеце, што з-за пэўных абставінаў і таго шляху, які мы абралі пры лячэнні, мы аказаліся адзінымі ў свеце з такім шляхам і з пэўнымі вынікамі.

Што не можа ў кагосьці не выклікаць сумневаў і пытанняў: ну не можа быць, каб беларусы вось так вось у адзіночку змаглі прайсці гэты этап, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я не кажу, што ён скончыўся. Я наогул забабонным стаў за гэтыя месяцы. Самыя цяжкія часы за ўвесь прэзідэнцкі перыяд. Адны з цяжкіх — гэта дакладна. Віктар Шэйман [кіраўнік спраў прэзідэнта, а ў мінулым — кіраўнік Рады бяспекі і генпракурор у часы, калі зніклі лідары апазіцыі — НН] памятае яшчэ і тыя часы, калі хлеба не было і наогул карміць народ не было чым. Я часта прыводжу прыклад, што ў 1994 годзе на тры дні ў Мінску заставалася мукі, каб хлеб спячы. Гэта сапраўды былі страшныя часы. Як мы выкараскаліся… Напэўна, Гасподзь дапамог», піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што лічыць цяперашнія часы цяжкімі нават не з прычыны пандэміі і распаўсюджвання хваробы, а таму, што з усіх бакоў у гэтай сітуацыі аказваўся моцны ціск. «І гэта трэба было вытрымаць. Людзі ж розныя. Усё зразумела — у нас жорсткая ўлада, прэзідэнт сказаў — усё зроблена, выканана. Тым не менш, мы ж не забаранялі. Мы проста бераглі людзей, лячылі іх і так далей. Таму людзі па-рознаму сябе паводзілі, але ў цэлым нядрэнна. Тым не менш, ціск быў вельмі сур'ёзным», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0