У СМІ апублікаваны канфідэнцыйныя прапановы МВФ па барацьбе ў крызісам ва Ўсходняй Еўропе.

Крызіс у Еўразвязе можа балюча адбіцца на валютах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У сувязі з такой небяспекай Міжнародны валютны фонд перайсці на еўра нават без фармальнага далучэння да еўразоны. Еўразона можа паслабіць свае правілы ўступлення і прыняць гэтыя краіны як квазі-сяброў.

«Увядзенне еўра ў краінах Еўразвязу прывяло б да значных пераваг у выплаце завышаных запазыкаў у замежнай валюце. Без увядзення еўра замежная запазычанасць некаторых краінаў выкліча патрэбу значнага скарачэння бюджэтных расходаў, і гэта прытым, што палітычнае супрацьстаянне няўхільна ўзрастае», — гаворыцца ў дакладзе МВФ.

Публікацыя гэтага канфідэнцыйнага дакладу, што быў падрыхтаваны каля месяца назад, можа ўзняць новыя дэбаты аб стратэгіях дапамогі Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Хоць ўдзельнікі саміту G20 акрэслілі яго як «паспяховы», праблемы Усходняй Еўропы застаюцца. Сярод іх – рэцэсія, што працягвае паглыбляцца, нежаданне Украіны і Латвіі праводзіць у жыццё рэформы, прадпісаныя МВФ, і няздольнасць Венгрыі сфармаваць дзеяздольны ўрад.

Дадзены даклад быў падрыхтаваны дзеля падтрымкі кампаніі МВФ, Сусветнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, мэтай якой было заклікаць Еўрасаюз і ўсходнееўрапейскія краіны выпрацаваць рэгіянальную антыкрызісную стратэгію. Аднак кампанія была прыпыненая праз апазіцыю заходніх і ўсходніх краін Еўропы.

Сябры еўразоны таксама супраць спрашчэнныя правілаў далучэння да еўразоны, якія прапанаваў Еўрапейскі цэнтральны банк.

Даклад ацэньвае «фінансавую дзіру» - “кепскія” запазычанасці міжнародных фінансавых інстытуцый, Еўразвязу і ўрадаў – у 123 мільярды даляраў сёлета і 63 мільярды наступным годам, што ў выніку складзе 186 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?