Зміцер Бародка з’ехаў у Польшчу 25 снежня 2010 года. Адбылося гэта адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і разгону Плошчы. На тых выбарах Бародка быў у камандзе кандыдата Андрэя Саннікава, таму асцерагаўся пераследу.

У Беларусь Зміцер Бародка быў адным з кіраўнікоў моладзевага руху «Зубр», а таксама лідарам дэмакратычнай супольнасці Барысава.

Зміцер Бародка. Фота з facebook.com.

Зміцер Бародка. Фота з facebook.com.

У Беларусь Зміцер вярнуўся ў пачатку гэтага года. Кажа, што стаў прыязджаць на радзіму з 2015 года, але не мог тут знайсці працы. Заснаваў у Польшчы фірму, якая займалася рэкрутынгам грамадзян Беларусі для працы ў Польшчы.

«У мяне тут сям’я, дзеці, таму заўсёды імкнуўся вярнуцца ў Беларусь. Спадзяюся, цяпер на пастаянна», — кажа Зміцер.

На сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах Зміцер Бародка стаў адным з каардынатараў кампаніі Сяргея Чэрачня. «Я сябра партыі «Грамада» ад 2007 года. Станіслаў Шушкевіч асабіста прасіў мяне дапамагчы кандыдату ад партыі. А потым сам Сяргей прыехаў да мяне ў Барысаў, каб запрасіць у каманду. Чэрачань запрашаў да сябе ў каманду ўсіх каардынатараў асабіста, такі падыход падкупляе», — кажа Бародка.

На выхадных Зміцер быў на пікетах Чэрачня ў Гродне, Магілёве і Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?