Чатыры чалавекі загінулі падчас жорсткай пасадкі верталёта Мі-8 у аэрапорце Вугальныя Копі на Чукотцы (Расія), піша tass.ru.
Папярэдняй прычынай аварыі названыя тэхнічныя непаладкі.
Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас выпрабаванняў пасля рамонту. Пасля пасадкі верталёт загарэўся. Чацвёра загінулыя — вайскоўцы.