Каштоўны груз набыла і прывезла ў Мінск група кампаній «А-100». Ёй удалося знайсці вытворцу ў Кітаі і дамовіцца аб прамой пастаўцы. Акрамя масак, у партыю ўвайшлі 100 інфрачырвоных тэрмометраў і 1000 ахоўных акуляраў для медыкаў. Агульны памер спонсарскай дапамогі з боку «А-100 Дэвелапмент» за перыяд сакавік — май бягучага года перавысіў 500 000 рублёў.

Медыцынскія вырабы прызначаныя для сістэмы аховы здароўя. Іх атрымаюць бальніцы ў Мінску і рэгіёнах. У першую чаргу яны прызначаныя для абароны медыкаў, якія абследуюць і лечаць хворых з COVID-19. Сродкі індывідуальнай абароны будуць размеркаваныя паміж Мінскай цэнтральнай раённай бальніцай, Мінскай абласной клінічнай бальніцай і ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» прапарцыйна патрэбе кожнай установы аховы здароўя.

Кампанія пачала аказваць дапамогу сістэме аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ў пачатку сакавіка 2020 года. За гэты час «А-100» пастаўляла медыцынскія вырабы і сродкі індывідуальнай абароны, а таксама аказвала прамую спонсарскую дапамогу. Так фінансавую падтрымку атрымалі Мінская цэнтральная раённая бальніца, Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Акрамя таго, на заправачных станцыях «А-100» было выдадзена больш за 6000 бясплатных абедаў медыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0