Здарэнне адбылося ў Кобрыне. Увечары 25 мая ў міліцыю паступіла паведамленне аб шпіталізацыі 16-гадовай навучэнкі каледжа. У дзяўчыны былі траўмы, піша СК.
Устанавілі, што ў гэты дзень дзяўчына распівала спіртное разам з 17-гадовай сяброўкай, пасля чаго яны пайшлі гуляць па даху пяціпавярховага дома.
Стоячы на краі, дзяўчаты рабілі сумесныя фота.
У нейкі момант адна з іх паслізнулася і звалілася, у выніку чаго атрымала цялесныя пашкоджанні. Яна шпіталізавана ў цяжкім стане.