Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

У Дзяржынску нецвярозая жанчына везла ў машыне траіх дзяцей і трапіла ў аварыю, паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася 24 мая каля 01.00 на вуліцы Мінскай. 29-гадовая жанчына за рулём «Рэно Лаган» рухалася ў кірунку сталіцы, не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы кювет.

Акрамя яе, у аўтамабілі знаходзіліся трое яе малалетніх дзяцей. Усе яны перавозіліся без спецыяльных утрымлівальных прылад, але, на шчасце, у аварыі не пацярпелі.

Медыцынскі агляд паказаў, што жанчына была п'яная — 1,45 праміле алкаголю. На парушальніцу склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0