Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс, піша Delfi. 

«Зараз прапануецца да канца чэрвеня, але паглядзім, якім будзе рашэнне ўрада», — сказаў кіраўнік урада ў аўторак журналістам.

Паводле яго слоў, у сераду ўрад таксама плануе зацвердзіць эпідэміялагічныя крытэрыі, якія будуць вызначаць неабходнасць каранціну.

Усеагульны каранцін для папярэджання распаўсюджвання каранавіруса ў Літве быў уведзены з 16 сакавіка.

У Літве за ўвесь час было зафіксавана 1635 выпадкаў каранавіруса, 63 чалавекі памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0