Пасол Германіі Гебхард Вайс, выступаючы ў панядзелак на адкрыцці 4‑га дыспуту памяці Ёханэса Раў, зрабіў некалькі заяў адносна паляпшэння стасункаў між Беларуссю і Еўрасаюзам. На мерапрыемстве прысутнічаў прэм’ер‑міністр зямлі Брандэнбург Маціяс Плацэк і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Вайс адзначыў, што сёння ўжо зусім іншая і адрозная сітуацыя ад той, што была яшчэ два гады таму. Спадар пасол назваў яе «прынцыпова новай фазай развіцця».

«Разам з тым, вы прыехалі ў перыяд, калі надзеі ў дачыненні Беларусі ўзрастаюць, але яшчэ не да канца стабільныя, яны змагаюцца са скептыцызмам, што апраўданы мінулым», — звярнуўся Вайс да прэм’ера Брандэнбурга.

«Таму цяпер наступіў час, калі шляхам паслядоўных, станоўчых і канструктыўных дзеянняў усіх акцёраў такі скептыцызм можа згубіць сваю пладародную глебу. І такім чынам надзеі могуць стаць упэўненасцю, і крок за крокам — рэальнасцю.

Гэты неабходны працэс найперш у руках Беларусі і яе адказных эліт. Але важна і тое, што ў дадзенай сітуацыі Германія і Еўрасаюз больш гатовыя да супрацоўніцтва, чым калі‑небудзь раней», — сказаў пасол Германія.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?