pixabay.com

pixabay.com

Улады Японіі пачалі выплачваць кожнаму жыхару краіны дапамогу ў памеры ¥100 тыс. (каля $930). Пра гэта ў аўторак паведаміла журналістам міністр па адміністрацыйных справах і камунікацыях Санаэ Такаіці. «Выплата дапамог пачалася ў 1388 муніцыпалітэтах краіны, што складае каля 79,7% іх агульнай колькасці», — заявіла яна.

У канцы красавіка ў Японіі быў ухвалены дадатковы бюджэт у памеры ¥ 25,6 трлн ($ 237 млрд) на бягучы фінансавы год (пачаўся 1 красавіка 2020 года) з мэтай падтрымкі эканомікі краіны ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Сродкі на выплату дапамог ўзятыя з гэтай сумы.

Паводле апошніх звестак, колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам на тэрыторыі Японіі, уключаючы пасажыраў і экіпаж круізнага лайнера Diamond Princess, перавышае 17,3 тыс., памерлі больш як 860 чалавек. Звыш 14 тыс. чалавек выздаравелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0