У Браславе на дапамогу птушаняці лебедзя, які трапіў на рыбалоўны кручок, прыйшлі выратавальнікі з МНС, паведамляе мясцовае выданне «Браслаўская звязда».

Выратавальнікам патэлефанавала жанчына, якая недалёка ад берага возера Навята заўважыла, што з дзюбы ў аднаго з птушанят тырчыць рыбалоўны кручок, а лёска заблыталася вакол трыснягу. На дапамогу птушанятку паспяшаліся браслаўскія ратавальнікі, супрацоўнікі раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ветэрынарнай станцыі..

Але лебедзь не дапускаў людзей да сямейства, а птушаняці ўдалося зламаць трасціно, пасля чаго птушкі сплылі ад берага. Выратавальнікам давялося прывезці на возера надзіманую лодку і на ёй дагнаць сям'ю лебедзяў. Параненае птушанё адлавілі пры дапамозе сачка, дасталі кручок з дзюбы, а лебедзянё адвезлі назад да бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0