Некаторыя краіны працягваюць аслабляць каранцінныя меры, звязаныя з пандэміяй каранавіруса, піша bbc.com. З серады жыхары Чэхіі, Славакіі і Венгрыі змогуць перамяшчацца паміж гэтымі трыма краінамі без абмежаванняў, паведаміў у твітары прэм'ер-міністр Чэхіі Томаш Петршычак.
Ім не трэба будзе атрымліваць даведкі аб праходжанні тэсту на COVID-19 і трымаць двухтыднёвы каранцін — але толькі пры ўмове, што яны вернуцца ў сваю краіну на працягу 48 гадзін.