6 красавіка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з старшынём Камітэту дзяржкантролю Зянонам Ломацем было закранутае пытанне абсталявання беларуска‑расійскай мяжы.

Паводле паведамлення прэс‑службы кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка праінфармаваны аб сітуацыі на пунктах пропуску на беларуска‑расійскай мяжы. «Калі на знешняй мяжы саюзнай дзяржавы пункты пропуску адпавядаюць міжнародным стандартам, то на мяжы з Расіяй патрабуюць неадкладных захадаў».

Было дадзена заданне Савету міністраў распрацаваць тыповыя праекты абсталявання пунктаў пропуску на беларуска‑расійскай мяжы.

Памежны кантроль на ўсходняй мяжы не здзяйсняецца ад 1996 году, пачатку інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі. Агульная працягласць беларуска‑расійская мяжы складае 1230 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?