Пра гэта ў сваім інстаграме праінфармаваў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, піша БелТА.

Па выніках апытання, 42% рэспандэнтаў выказаліся за правядзенне свята ў верасні гэтага года, а 58% — за яго перанос на май наступнага.

«Улічваючы эпідэмічную сітуацыю і большасць вашых меркаванняў, Дзень нараджэння нашага горада будзем адзначаць у маі 2021 года. Але і ў гэтым годзе палачане не застануцца без свята. У больш стрыманым фармаце можна правесці традыцыйныя для восеньскай пары мерапрыемствы», — напісаў Ігар Марковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0