Пра выпадак паведамляе мінская міліцыя. Сёння каля 9:00 раніцы ў міліцыю патэлефанавала жыхарка шматпавярховіка на вуліцы Кальцова: невядомы сякерай разбіў вокны ў кватэры.

На месца здарэння выехаў нарад групы затрымання. Аказалася, што мужчына замкнуўся ў кватэры на трэцім паверсе гэтага ж дома. Міліцыянтам ён сказаў, што ў яго ёсць граната і зброя, і ў выпадку якіх-небудзь спробаў пранікнення ў кватэру іх прыменіць. У памяшканні таксама знаходзілася яго малая дачка.

На месца падзей прыбыла следча-аператыўная група, супрацоўнікі міліцыі Савецкага РУУС. Пры сілавой падтрымцы АМАП 47-гадовы мужчына быў затрыманы.

У момант затрымання ён быў п'яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0