З ініцыятывы расійскага боку 27 мая адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі па праблематыцы аказання ўзаемнай падтрымкі ў вяртанні грамадзян дзвюх краін на радзіму ва ўмовах пандэміі новай каранавіруснай інфекцыі, абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графік двухбаковых кантактаў, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0