У дзяжурную часць Кобрынскага РАУС патэлефанаваў 10-гадовы хлопчык, які распавёў, што айчым напаў на яго маці. На месца здарэння неадкладна выбылі міліцыянеры, паведамляе Зара.

Як аказалася, пасля сямейнай бяседы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, учыніў скандал з жонкай і стаў праяўляць агрэсію. Сын жанчыны спалохаўся і паведаміў у міліцыю, за што «новы бацька» нанёс яму ўдар па твары.

Складзены адміністрацыйны пратакол за прычыненне цялесных пашкоджанняў жонцы і пасынку. Праваахоўнікі высветлілі, што айчым ужо не першы раз падымае руку на дзяцей жонкі, канфлікты ўзнікаюць рэгулярна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0