Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Ганконг больш не карыстаецца аўтаноміяй у адносінах да ўладаў Кітая.
«Сёння я паведаміў у Кангрэс, што Ганконг больш не карыстаецца аўтаноміяй у дачыненні да Кітая, калі ўлічваць факты з месца падзей. ЗША — разам з людзьмі Ганконга», — напісаў ён у твітары.
Пампеа ўказаў на намер Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у аднабаковым парадку прыняць законапраект аб бяспецы Ганконга.