Старажытнарымскую мазаічную падлогу выявілі пад вінаграднікам на поўначы Італіі, піша bbc.com.

Геадэзісты ў камуне Неграр-ды-Вальпалічэла, што на поўначы ад Вероны, апублікавалі малюнак добра захаванай падлогі, якую ўкрываў пласт зямлі ў некалькі метраў.

Па словах чыноўнікаў, навукоўцы знайшлі доказы існавання старажытнарымскай вілы ў гэтай мясцовасці.

Цяпер там ідуць раскопкі.

Змешчаныя ў інтэрнэце выявы дэманструюць мазаіку, якая выдатна захавалася, а таксама падмурак вілы.

На сайце мясцовай камуны адзначаецца, што даследчыкі нарэшце зрабілі гэта адкрыццё «пасля дзесяцігоддзяў няўдалых спробаў».

Геадэзісты будуць падтрымліваць сувязь з уладальнікамі вінаградніка і муніцыпалітэтам, каб вызначыць найбольш прыдатныя спосабы зрабіць гэты схаваны пад нагамі археалагічны скарб даступным і дасягальным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0