У Паўночнай Асеціі паліцэйскія накрылі секту «Грамадзян СССР». Ашуканцы з гэтай арганізацыі пераконвалі сваіх адэптаў, што пасля ўступлення ў «Савецкі Саюз» яны змогуць не плаціць падаткі і не аплачваць камунальныя рахункі, піша lenta.ru.

Аферысты прадалі больш за тысячу пасведчанняў асобы. Акрамя таго, ашуканцы паабяцалі даверлівым грамадзянам надбаўкі да заробкаў і кампенсацыі па ўкладах, якія былі адкрыты раней 1991 года. Для атрымання «належных» плацяжоў адэптаў прымушалі аддаваць пошліны на карысць секты.

Ні ад якіх плацяжоў «Грамадзяне СССР» сваіх ахвяр не вызвалілі, а наадварот, увагналі іх у даўгі. Пра падман жыхары сталі падазраваць толькі калі ў іх дамах за нявыплату адключылі святло і ваду.

Аператыўнікі знайшлі ў офісе аферыстаў розныя бланкі савецкага ўзору, а таксама шмат наяўных грошай. Цяпер зламыснікам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0