Сяргей Чэрачэнь ідзе на 4-м месцы, фота Надзеі Бужан

Сяргей Чэрачэнь ідзе на 4-м месцы, фота Надзеі Бужан

Не ўсе 15 зарэгістраваных ініцыятыўных груп ўключыліся ў працэс па зборы подпісаў у першы ж дзень. Напрыклад, у групу Віктара Бабарыкі ўвайшло больш за 9 тысяч чалавек, і некалькі дзён пайшло на тое, каб толькі раздаць ім падпісныя лісты. Такая сітуацыя была ў многіх, таму збор подпісаў ініцыятыўныя групы пачалі ў розныя дні, піша Tut.by.

На 28 мая вынікі такія:

Аляксандр Лукашэнка — больш за 200 тысяч подпісаў;

Віктар Бабарыка — 50 тысяч подпісаў;

Наталля Кісель — 37 840 подпісаў;

Сяргей Чэрачэнь - 21 250 подпісаў;

Валерый Цапкала — амаль 20 тысяч подпісаў;

Андрэй Дзмітрыеў — 16 тысяч подпісаў;

Ганна Канапацкая — больш за 10 тысяч подпісаў.

Дэпутат Алег Гайдукевіч да таго, як заявіць, што здымаецца з выбараў, сцвярджаў, што паспеў сабраць за сваё вылучэнне 30 тысяч подпісаў. Ён адзначыў, што перадасць іх у штаб Аляксандра Лукашэнкі, але гэта немагчыма: закон не прадугледжвае перадачу подпісаў за аднаго патэнцыйнага кандыдата іншаму.

Прадстаўнікі апазіцыі Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Уладзімір Няпомняшчых подпісы за сваё вылучэнне збіраць не планавалі першапачаткова. Яны зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, каб выходзіць на дазволеныя законам пікеты і мець зносіны з людзьмі.

Прыкладна такая ж сітуацыя са Святланай Ціханоўскай. Як паведамляў Телеграм-канал «Краіна для жыцця», у Баранавічах 26 мая за Ціханоўскага сабралі 1500 подпісаў. Але подпісы, якія людзі пакідаюць на шматлікіх пікетах па ўсёй Беларусі, кіраўніка ініцыятывай групы Сяргея Ціханоўскага не цікавяць: раней ён заяўляў, што ўдзельнічаць у выбарах, у якіх «ўдзельнічае Лукашэнка, а галасы лічыць Ярмошына», не бачыць сэнсу.

Фермер Юрый Ганцавіч цэнтралізавана пачне збіраць подпісы на пікетах 29-31 мая, якія правядзе ў поле. На «культурнае свята з конкурсамі і рознымі забаўкамі» фермер нават запрасіў Аляксандра Лукашэнку, паабяцаўшы падрыхтаваць верталётную пляцоўку.

Музыка Алесь Таболіч подпісы за сябе збірае анлайн. І нават не просіць пакідаць пашпартныя звесткі — подпісы патрэбныя толькі каб праверыць, колькі людзей гатовыя падпісацца за яго. Подпісы афлайн Таболіч таксама збірае, але назваць лічбу пакуль не гатовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0