У сталіцы 170 800 пенсіянераў працуе, што складае 35,6% ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій. Гэта звесткі на 1 мая, паведамляюць Мінск-навіны.

Больш за ўсё працуючых пенсіянераў — амаль 59,4 тыс. — налічваецца ва ўзроставым адрэзку 60-64 гады. Некаторыя гараджане працягваюць працаваць нават пасля таго, як размянялі дзявяты дзясятак. Так, ва ўзросце 80-89 гадоў працуюць 950 мінчукоў,

90—99 гадоў — 13.

Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада Мінска, паводле даных на 1 мая 2020 года, на ўліку знаходзяцца 479,1 тыс. чалавек, 97% з іх — атрымальнікі працоўных пенсій. Сярэдні памер усіх пенсій у сталіцы склаў 462,16 рубля, працоўных — 467,87 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0