Мінадукацыі зазначае, што пры правядзенні выпускных экзаменаў будуць выкананыя ўсе санэпідпатрабаванні, паведамляе ведамаства ў сваім тэлеграм-канале.
Прадугледжваецца ў месцах правядзення выпускных экзаменаў наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай абароны;
— арганізаваць правядзенне выпускных экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў і забяспечыць іх належны санітарны стан: старанна вымытыя кабінеты і мэблю ў іх (парты найперш), праветраныя кабінеты і інш.;
— забяспечыць рассадку ў навучальных кабінетах па адным вучні за партай (або прадугледзець дзяленне класа на дзве групы для рассаджвання ў двух кабінетах);
— пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме, каб пазбегнуць вялікай колькасці навучэнцаў, скласці графік прыходу навучэнцаў на экзамен (можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек);
— выключыць знаходжанне ў навучальных кабінетах (памяшканнях), дзе праводзяцца выпускныя экзамены, старонніх людзей (знаходзяцца толькі члены экзаменацыйнай камісіі);
— членам экзаменацыйнай камісіі рэкамендавана выконваць масачны рэжым падчас правядзення экзамену.