Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі будуць прадстаўляць у адпаведны аддзел ці ўпраўленне адукацыі спісы навучэнцаў, якія маюць інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19, і іншых навучэнцаў, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, падчас правядзення выпускных экзаменаў. У гэтых спісах будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб навучэнцах, якія падлягаюць вызваленню ад выпускных экзаменаў.

На падставе атрыманай інфармацыі мясцовыя органы кіравання адукацыяй падрыхтуюць загад аб вызваленні навучэнцаў ад выпускных экзаменаў і аператыўна давядуць яго да ведама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Навучэнцам у дакумент аб адукацыi будуць выстаўленыя гадавыя адзнакі.

Адміністрацыя школ давядзе да ведама бацькоў неабходную інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0