Здарэнне адбылося ў горадзе Свіслач 27 мая каля 17:00, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
40-гадовы п'яны мужчына сустрэў жонку з працы проста на вуліцы. Затым ён паваліў жанчыну на зямлю і стаў наносіць ёй ўдары нажом у вобласць грудной клеткі. Жанчына актыўна супраціўлялася, хапала лязо рукамі.
На дапамогу кінуўся прахожы, які адцягнуў яе мужа, забраўшы ў яго нож. Жанчына знаходзіцца ў бальніцы, яе жыццю нічога не пагражае.
Следчымі агледжана месца здарэння.
Нападнік неўзабаве быў затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «замах на забойства». Матывы высвятляюцца.