Беларусь спросціць працэдуру атрымання грамадзянства па «праве зямлі». Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміў сёння журналістам начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун, піша БЕЛТА.
Па словах Аляксея Бегуна, законапраектам прадугледжана пэўная лібералізацыя працэдуры набыцця грамадзянства Беларусі па так званым прынцыпе зямлі. «Дзіця ад замежніка, які пастаянна пражывае ў Беларусі, можа атрымаць грамадзянства ў спрошчаным парадку, прайшоўшы пэўныя працэдурныя моманты», — растлумачыў ён.