Улада88

Лукашэнка назваў адстаўку амбасадара Славакіі пасля парада ў Мінску міжнародным скандалам

Пасол Славакіі, sme.sk

Пра гэта кіраўнік краіны сказаў на сустрэчы з паслом Сербіі Велька Кавачэвічам, піша Пул першага.

«У нас з'яўляецца ўсё больш сапраўдных сяброў. Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак пасла Славакіі [ён разам з паслом Венгрыі наведаў Парад Перамогі ў Мінску, а затым падаў у адстаўку — НН]. Гэта быў вельмі дастойны ўчынак. Мне, напрыклад, не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, і больш за тое, адправілі ці не адправілі ў адстаўку», — сказаў Лукашэнка.

«Ці [звяртаецца да Макея] яшчэ разглядаюць пытанне? Разглядаюць… Гэта міжнародны скандал. Ён вырас у сям'і патрыёта. Бацька змагаўся з нацызмам, партызанам, наколькі я ведаю, быў… Ну як можна гэтаму чалавеку выстаўляць прэтэнзіі? Слухайце, ну раз так адбылося, то варта прамаўчаць, — абурыўся кіраўнік краіны… — За такія рэчы, такія заявы караць чалавека — гэта не прымальна, тым больш у Славакіі. Гэта як бы сербскі пасол прыйшоў на падобнае мерапрыемства, а яго пакаралі. Ну мы ж свае людзі. Мы ж ваявалі разам супраць нацызму».

Нагадаем, што Ёзэф Мігаш наведаў Парад Перамогі ў Мінску 9 мая, як і пасол Венгрыі. Калі ў МЗС Славакіі пацікавіліся ў дыпламата, чаму ён адправіўся на парад, Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая.

У МЗС Славакіі лічаць, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не расказаўшы аб намеры ўдзельнічаць у парадзе 9 мая ў Мінску.

«Пасол Мігаш папрасіў адхіліць яго ад пасады. Ён парушыў асноўныя прынцыпы сувязі са штаб-кватэрай, не пракансультаваўшыся пра свой удзел у святкаванні гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Мінску, нягледзячы на ​​каардынацыю мясцовай дэлегацыі ЕС», — сказалі тады ў прэс-службе МЗС Славакіі.

Дарэчы, пасол Сербіі Велька Кавачэвіч запомніўся тым, што падчас урачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва, якая праходзіла 8 мая ў Мінску ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых, ён адзіны з чыноўнікаў і дыпламатаў быў у медыцынскай масцы.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць