У тэлеграм-каналах публікуюцца дзясяткі сведчанняў аб тым, што кіраўніцтва дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў прымушае супрацоўнікаў падпісвацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Пікетаў у падтрымку кіраўніка краіны зусім не відаць, паходы па кватэрах адзінкавыя — але ўжо за першыя пару дзён нібыта было сабрана 200 тысяч подпісаў.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, які ўзначальвае выбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі, вырашыў даць адказ у сваім фэйсбуку.

«У дзень пачатку збору подпісаў на «Нашай Ніве» з'явіўся цікавы артыкул пра тое, як у незалежныя СМІ зліваюцца фэйкавыя навіны. Схема да банальнага простая. На каленцы фабрыкуецца нібыта афіцыйны ліст аб прымусовым уключэнні людзей у ініцыятыўную групу дзейнага прэзідэнта. Натуральна, на паверку ўсе прозвішчы і імёны аказваюцца выдуманымі, як і факт прымусовага ўключэння ў групу.

Чытайце таксама: Як правакатары закідваюць фэйкі ў незалежныя медыя — канкрэтны прыклад

Сёння ўспомніў гэты артыкул, паколькі з кожным днём падобных фэйкаў становіцца ўсё больш. Ніводнага рэальнага імя. Затое колькі эмоцый!

Правяраем такія ўкіды. На сёння — ніводнага рэальнага факта. Падобна да таго, што хтосьці проста адпрацоўвае грошы.

Спадары, можа хопіць? У нашай краіне людзі падпісваюцца за вылучэнне дзеючага прэзідэнта. Гэта — факт», — напісаў кіраўнік штаба Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0