Гэтак адказаў на пытаньне нашага карэспандэнта старшыня расейскага Савету Фэдэрацыі Сяргей Мiронаў.
Расея хоча атрымлiваць ад Беларусi з наступнага году за газ 200 даляраў за тысячу кубамэтраў, што ўчацьвёра болей, як зараз. Сяргей Мiронаў пагадзiўся, што гэта значна даражэй, чым для расейскiх спажыўцоў. На пытаньне, як гэта стасуецца з прынцыпам роўных умоў гаспадараньня ў межах саюзу Беларусi i Расеi, сьпiкер верхняй палаты парлямэнту Расеi адказаў:
—Гэта абумоўлена жаданьнем падтрымаць нашыя канкурэнтныя перавагі, на якія мы, пагадзіцеся, маем права.
0
0
0
0
0
0