Здарэнне адбылося 23 мая ў 21:00 на вуліцы Агароднай, паведамляе абласная міліцыя.

Невядомы скраў у 70-гадовай пенсіянеркі торбу: там былі ключы, грошы і бляшанка згушчонкі.

Бабуля, маючы сотавы тэлефон пры сабе, у міліцыю не патэлефанавала, а пайшла параіцца да сваёй знаёмай. Сяброўка адправіла яе ў міліцыю, але ў выніку былі страчаны амаль дзве гадзіны патрэбнага ў такіх выпадках часу для пошуку злачынца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0