Жыхарка вёскі Пудоўня (Дрыбінскі раён), неаднаразова судзімая за нявыплату аліментаў, вырашыла выехаць у Расію да сваякоў, грошай на паездку ў яе не было. Махлярка прыхапіла пашпарт маці і адправілася ў Мінск. Аформіла дамову растэрміноўкі дарагога мабільнага тэлефона на імя маці. Вяртаючыся ў Пудоўню са сталіцы, жанчына заехала ў Магілёў, дзе паспяхова прадала толькі што куплены тэлефон. Атрымаўшы грошы, здзейсніла задуманае — з'ехала ў Санкт-Пецярбург. Маці махляркі хутка даведалася пра падман і аб запазычанасці перад мабільнай кампаніяй.

Завялі дзве крымінальныя справы — нявыплата аліментаў і махлярства, піша dribin.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0