У Паўднёвай Карэі пачалася новая хваля заражэнняў каранавірусам: за апошнія суткі было зафіксавана 79 новых выпадкаў, піша Yonhap.
Гэта самы высокі прырост за апошнія два месяцы. 68 новых выпадкаў зарэгістраваны ў цэнтральнай частцы краіны, а 11 завезены з-за мяжы.
Улады адзначаюць, што вірус ізноў распаўсюджваецца вельмі хутка, і заклікалі грамадзян устрымацца ад сустрэч.