29 мая ў Беларусі на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і залевы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўночны, паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах краіны моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +13..+19°C, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +20..+23°C.
У Мінску чакаецца воблачнае надвор'е. Часам дождж. Вецер паўночны, паўночна-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +11..+13°C, днём +13..+15°C, ўвечары +12..+14°C.