PA

PA

У Брытаніі памёр Роберт Уэйтан — самы стары мужчына ў свеце. У сакавіку ён адсвяткаваў свой 112-ы дзень нараджэння, піша Бі-бі-сі.

У лютым Уэйтан стаў самым старым мужчынам пасля смерці японца Цітэцу Ватанабэ, якому таксама было 112 гадоў.

У заяве сям'і Уэйтана сказана, што ён быў «незвычайным чалавекам», які «мірна памёр у сне ад раку». Гэта адбылося ў чацвер раніцай.

«На ўсіх ён глядзеў як на сваіх братоў ці сясцёр і верыў у тое, што трэба берагчы адно аднаго і ставіцца да ўсіх з любоўю і разуменнем. У яго было вельмі шмат сяброў, ён чытаў і гаварыў пра палітыку, тэалогію, экалогію і многае іншае да самай смерці», — піша сям'я Уэйтана.

Роберт нарадзіўся 29 сакавіка 1908 года ў горадзе Хал.

На працягу жыцця брытанец працаваў інжынерам, яму прыходзілася бываць у працяглых камандзіроўках у Тайвані, Японіі і Канадзе.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі ён казаў, што сакрэт яго даўгалецця — «імкнуцца не паміраць».

Цяпер самы стары чалавек у свеце — японка Канэ Танака, ёй 117 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0