Віктар Бабарыка — банкір і мецэнат, які кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку

Віктар Бабарыка — банкір і мецэнат, які кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку

Сёння падчас наведвання МТЗ адзін з рабочых пацікавіўся ў Лукашэнкі, ці праўда, што аднаму з альтэрнатыўных удзельнікаў выбарчай кампаніі яшчэ да яе пачатку прапаноўвалася пасада прэм'ер-міністра, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Я разумею, што гэта банкір [Віктар Бабарыка] дзесьці зрабіў, — бачыў у інтэрнэце заяву, што яму нібыта да выбараў нешта прапаноўвалі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэтаму банкіру трэба думаць, дзе ён будзе працаваць пасля выбараў. І наогул са школы і вас, і мяне вучылі: не мані. У Беларусі толькі адзін чалавек па Канстытуцыі мае права прапанаваць пасаду прэм'ер-міністра і ўнесці кандыдатуру ў парламент для зацвярджэння. Я нікому нічога не прапаноўваў. Тым больш яму. Які вопыт у яго, каб быць прэм'ер-міністрам».

«Таму я ніяк не мог прапаноўваць і не прапаноўваў нікому на сённяшні дзень гэтую пасаду. У найбліжэйшы час вы ўбачыце. Я прызначу в. а. ў гэтым ўрадзе, і пасля выбараў, калі ён будзе добра працаваць, мы яго зацвердзім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Магчыма, гэтаму чалавеку (банкіру) прапаноўвалі пасаду прэм'ер-міністра ў іншай краіне. Але я так прыкінуў, думаю: у адной нядаўна прызначылі Мішусціна. Там маглі яму прапанаваць. Вы ведаеце, на чые грошы ён вылучаецца. Ва Украіне Уладзімір Зяленскі нядаўна наогул памяняў прэм'ер-міністра. Таму, па-мойму, гэта блеф. Такі дробны блеф і падман», — дадаў беларускі кіраўнік.

Бабарыка: Мне прапаноўвалі пасаду прэм'ера за зняцце з выбараў. Хто — сакрэт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0