18 лістапада 2008 года судовы выканаўца суда Першамайскага раёна прыняў рашэнне пра апісанне маёмасці актывіста Руху за Свабоду Аляксея Кавальца ў кватэры, якую здымае актывіст.

Вопіс быў праведзены «дзеля выканання прысуду прапісанаму ў гэтай кватэры сыну ўладальніцы кватэры — Аляксандру Пыжкову», які быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за махлярства ў вельмі буйным памеры.

Актывіст Руху за Свабоду Аляксей Кавалец арандаваў кватэру ў маці асуджанага.

У судовым лісце канфіскацыі ў якасці пагашэння доўгу каля 50 пунктаў.

Аляксей Кавалец падаў пазоў у суд Мінска па факце апісання маёмасці, аднак са спісу былі выключаныя толькі дзевяць прадметаў.

Як заявіў «НН» лідэр РС Аляксандр Мілінкевіч, гэтая канфіскацыя мае за мэту «яшчэ больш аддаліць Беларусь ад Еўропы і закансерваваць рэжым».

Паводле слоў Мілінкевіча, яго асабіста канфіскацыя не надта турбуе.

«Як адсюль рэчы вынеслі, так на іх месца мы новыя занясем», — заявіў ён.

Паводле слоў Аляксея Кавальца, тое, што зараз адбываецца на кватэры, якую здымае асабіста ён для патрэб руху, — абсурд. Спадар Кавалец нагадаў, што суд Першамайскага раёна пастанавіў канфіскаваць толькі маёмасць аднаго з прапісаных у дадзенай кватэры. Аднак, ігнаруючы заканадаўства, канфіскоўваецца чамусьці і маёмасць, якая належыць афіцыйна зарэгістраванай [17 снежня 2008 г.] арганізацыі.

Прадстаўнік жа суда, у сваю чаргу, адзначыў, што ніякага палітычнага адцення дадзеная канфіскацыя не мае. «Мы проста выконваем рашэнне суда», — падкрэсліў ён.

«Інтэрфакс» паведамляе, што прадавацца рэчы будуць у Гандлёвым доме «Усходні».

Так пакой выглядаў да канфіскацыі

Офіс Мілінкевіча пакінулі нават без лямпачак

А так той жа пакой выглядае пасля вынасу маёмасці

Разабралі нават кухонны гарнітур

Тут была ракавіна

Да канфіскацыі...

Гэтую люстру хутка можна будзе набыць у Гандлёвым доме «Усходні»

Пасля канфіскацыі

Судовыя выканаўцы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Danik / Адказаць
07.04.2009 / 14:36
Што мы можам зрабіць?
0
Дамавы / Адказаць
07.04.2009 / 16:29
Цудоўныя здымкі! Дзякуй Юле. Але ж якая бязглуздзіца ўладаў рабіць такую карцінку. Навошта???
0
Андрей / Адказаць
08.04.2009 / 01:31
как можно вам помочь?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру