Старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта насмяшылі вынікі галасаванняў на беларускіх інтэрнэт-сайтах, якія паказалі нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, з 55 тысяч карыстальнікаў Onliner.by толькі 3,5% адказалі, што падтрымаюць Лукашэнку на выбарах. Аналагічнае галасаванне 70 тысячоў чытачоў Tut.by дала Лукашэнку 6,2% падтрымкі. З 16 тысяч наведнікаў «Нашай Нівы» кіраўніка краіны падтрымліваюць 3%.

Эйсмант заявіў у «Клубе рэдактараў», што не будзе агучваць гэтыя лічбы ў эфіры.

«Тыя лічбы, якія, напрыклад, малююцца прэзідэнту — вы, напэўна, бачылі іх, не буду агучваць… — засмяяўся ён. — Пераконваю вас, што калі б прэзідэнт сёння проста лёг на канапу і да 9 жніўня нічога проста не казаў бы, ён набраў бы ў 10 разоў больш за ўсіх разам узятых. Нават няма чаго абмяркоўваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0