NY Post

NY Post

У многіх буйных гарадах Злучаных Штатаў пачаліся беспарадкі з-за смерці афраамерыканца Джорджа Флойда ў Мінеапалісе (штат Мінесота) пасля жорсткага затрымання паліцыянтамі. Пра гэта пiша Associated Press.

Пратэсты ў Феніксе (Арызона), Дэнверы (Каларада), Лас-Вегасе (Невада), Лос-Анджэлесе (Каліфорнія), Атланце (Джорджыя), Х'юстане (Тэхас) пачаліся з мірных дэманстрацый. Тысячы чалавек неслі шыльды з надпісам «Ён сказаў, што не можа дыхаць. Правасуддзе для Джорджа».

У Атланце мірныя пратэсты працягваліся некалькі гадзін, а затым ўдзельнікі акцый пачалі разбіваць паліцэйскія машыны, падпалілі адну з іх, уварваліся ў мясцовы філіял тэлеканала CNN і рэстаран. Прынамсі, трое паліцэйскіх атрымалі раненні, калі дэманстранты кідалі ў іх камяні і бутэлькі.

У Нью-Ёрку пратэстоўцы сабраліся перад спартыўнай арэнай «Барклайс-Цэнтр» у раёне Бруклін. У нейкі момант натоўп пачаў наступаць на паліцэйскія кардоны, спрабуючы прарваць іх.

Перад муніцыпалітэтам Х'юстана, дзе вырас загінулы Флойд, сабралася некалькі тысяч чалавек. Там паліцыя затрымала жанчыну з вінтоўкай, якую яна спрабавала выкарыстаць для правакацый натоўпу.

Джордж Флойд памёр у бальніцы Мінеапаліса 25 мая пасля таго, як падчас затрымання паліцэйскі націснуў яму каленам на горла. Вартавыя парадку падазравалі яго ў выкарыстанні фальшывых дакументаў. Пасля смерці цемнаскурага мужчыны ў Мінесоце пачаліся акцыі пратэсту і беспарадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0