У Гродне 30 мая на Савецкай плошчы пачаў працаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. На 16:00 пікет наведала каля 200 гродзенцаў. Людзі стаялі ў чарзе, каб падпісацца нават калі пачаўся дождж, піша hrodna.life.

Збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай працягнецца да самага вечара. Гродзенцы працягваюць прыходзіць на плошчу, нягледзячы на ​​затрыманне Сяргея Ціханоўскага і іншых сяброў ініцыятыўнай групы на пікеце ўвечары 29 мая.

Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Паведамляецца пра завядзенне крымінальнай справы. Агулам 29-га затрымалі каля 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?