Фота adevarul.ro

Фота adevarul.ro

 Фота КП в Молдове

Фота КП в Молдове

 gazeta.ua

gazeta.ua

Кішынёў сёння цэлы дзень быў ахоплены беспарадкамі. Былі ўзятыя штурмам і разгромленыя парламент і палац прэзідэнта. Моладзь аспрэчвала вынікі нядзельных парламенцкіх выбараў, на якіх атрымалі перамогу камуністы. У выніку ўлады і апазіцыя пайшлі на кампраміс — адбудзецца перападлік галасоў.

Еўракамуністы перамаглі на парламенцкіх выбарах у Малдове, але апазіцыя лічыць вынікі нацягнутымі.

Другое і трэцяе месца занялі праеўрапейскія ліберальныя партыі.

Выбары прайшлі ў нядзелю. Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Уладізмір Варонін, набрала 49,9% галасоў.

Звязаныя з Румыніяй Ліберальная і Ліберальна-дэмакратычныя партыі — 13% і 12% галасоў, звязаны з Масквой альянс «Наша Малдова» — 9,9%.

Астатнія 13 партый не пераадолелі шасціадсоткавага бар’еру.

Вынікі падліку трохі розняцца ад вынікаў экзіт-полу, паводле якога камуністы набіралі толькі 44%.

Камуністы атрымліваюць 59 ці 60 мандатаў з 101 у парламенце. Для абрання прэзідэнта (патрабуецца 61 мандат) ім спатрэбіцца падтрымка прынамсі некалькіх апазіцыйных дэпутатаў. Прэзідэнт Уладзімір Варонін адбыў два тэрміны і паводле канстытуцыі не можа балатавацца на трэці тэрмін.

Усе чатыры партыі, што прайшлі ў новы парламент, выступаюць за паскарэнне інтэграцыі Малдовы ў Еўрасаюз.

Цікава, што

Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя Малдовы, былы Народны фронт краіны, на гэты раз у парламент не трапіла: яе электарат не ўспрыняў таго, што яна нефармальна падтрымлівала камуністычны ўрад, і аддаў галасы маладым ліберальным партыям.

Апазіцыйныя партыі млява абвінавачвалі камуністаў у выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах, аднак міжнародныя назіральнікі прызналі выбары свабоднымі. Даволі нечакана, аднак,

незадаволенасць камуністамі выплеснулася на вуліцы, і 7 красавіка ўзбунтавалася моладзь. Пад лозунгамі «Далоў камуністаў» і «Жыве ўз’яднанне з Румыніяй» натоўп атакаваў прэзідэнтуру і парламент і захапіў іх.

У выніку ўлады вымушаныя былі пагадзіцца на перападлік галасоў.

Мікола Бугай

21:21

Лідэр Ліберальнай партыі Дорын Кіртоаке заявіў, што адмаўляецца ад ранейшых дамоўленасцяў з уладамі, і ён і ягоныя паплечнікі будуць дабівацца перавыбараў.

Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў застацца ў цэнтры гораду.

***

Лідэры малдоўскай апазіцыі і ўлады краіны дамовіліся аб правядзенні перападліку галасоў у выбарчых бюлетэнях на парламенцкіх выбарах. Пра гэта паведаміла крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта. Цэнтрвыбаркам абяцае зрабіць гэта за 10 дзён.

Таксама бакі таксама заявілі, што адмаўляюцца ад узаемных абвінавачванняў.

Пры гэтым спікер парламента Марыян Лупу і лідэры апазіцыі Серафім Урэкян (альянс «Наша Молдова»), Влад Філат (Ліберальна-дэмакратычная партыя) і Дорын Кіртоакэ (Ліберальная партыя) на сумеснай прэс-канферэнцыі дасягнулі дамоўленасцяў,

што кожны з бакоў зробіць усё магчымае, каб спыніць гвалт у Кішынёве.
rian.ru

Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак, камуністы набралі 49,9%, што дало ім большасць месцаў і парламенце ды магчымасць сфармаваць урад. Празаходнія Ліберальная і Ліберальна-дэмакратычная партыі набралі 13 і 12% галасоў, ліберальна-прарасійскі альянс «Наша Малдова» - 9%.

Па розных ацэнках, сёння ў Кішынёве пратэставалі ад 5 тыс. да 30 тыс. чалавек.

***

18:10 Паведамляецца, што больш за 400 супрацоўнікаў праваахоўных органаў звярнуліся ў бальніцы па дапамогу.

17:30 Апазіцыя цалкам захапіла палац прэзідэнта Малдовы. Цераз разбітыя вокны выкідваюць мэблю, аргтэхніку і асабістыя рэчы супрацоўнікаў адміністрацыі, каля ўваходу паляць вогнішчы.

Лідэры апазіцыі заяўляюць, што будуць працягваць мітынгі, пакуль не даб'юцца правядзення паўторных выбараў.

17:15 Міністр унутраных спраў Малдовы Георгі Папук у інтэрв'ю РІА «Новости» заявіў, што паліцыя ў Кішынёве ўзяла сітуацыю пад свой кантроль.

16:30 Малдоўскія карабінеры (унутраныя войскі) ужылі святлашумавыя гранаты супраць удзельнікаў акцыі пратэсту, якія зрабілі новую спробу захапіць парламент.

У натоўпе былі чуваць 10-15 гучных удараў. Пад'ехалі машыны "хуткай".

Тым часам канцылярыя прэзідэнта краіны абвергла інфармацыю пра тое, што Уладзімір Варонін пакінуў краіну.

15:17

Натоўп уварваўся ў рэзідэнцыю прэзідэнта краіны, праламіўшы дубовыя дзверы будынку, і ўсталяваў над ёй румынскі сцяг, а на шпілі перад будынкам — сцяг Еўрасаюзу.

***

Удзельнікі акцыі, што праходзіць пад лозунгам "Далоў камунізм", збольшага моладзь, сёння ўварваліся ў будынак парламенту, павыбівалі там шыбы ды падпалілі адно з крылаў будынку.

Потым яны пазакідвалі камянямі рэзідэнцыю прэзідэнта краіны, таксама павыбіваўшы там шыбы. Як паведамляе карэспандэнт Reuters, маніфестантаў каля 10 тыс. чалавек і яны ўвесь час уступаюць у сутычкі з паліцыяй.

Удзельнікі акцыі патрабуюць перападліку галасоў на выбарах, паводле афіцыйных вынікаў на якіх перамаглі еўракамуністы (набралі каля 50%) галасоў і тым самым атрымалі парламенцкую большасць.

Прадстаўнікі празаходніх Ліберальна‑дэмакратычнай партыі і Ліберальнай партыі, што набралі па 12% галасоў, заяўляюць, што могуць даказаць «шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі».

Тым часам місія назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заявілі, што выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі.

Паводле апошніх звестак, падчас беспарадкаў ёсць раненыя.

АГ; паводле замежных СМІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0