president.gov.by
Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам, перадае БелТА.
«Дзяржаўная бяспека — аснова асноў. І Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў гэтым плане належыць разам з прэзідэнтам вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы. Мы абсалютна ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя ветрадуі.
Гэтыя мэты нам ясныя: зладзіць нам майданчык напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ці ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі.
Хачу на гэтай сустрэчы папярэдзіць вас і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых «майданутых» хачу папярэдзіць, што майдану ў Беларусі не будзе», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.