Ларысы Шамко не стала 25 мая. У бальніцу яе забралі ў дзясятых чыслах мая.

Ларыса Шамко. Фота ok.ru

«Заключэнне аб смерці я пакуль не бачыў», — сказаў «НН» яе брат Аляксандр Кірпічэнка.

Суседзі спадарыні Шамко па доме на вуліцы Леніна ў Клімавічах кажуць, што адразу пасля шпіталізацыі жанчыны правялі апрацоўку пад’езда. Пахавалі яе ў закрытай труне, ніякага развітання не праводзілі.

Ларысе Шамко было 56 гадоў, яна працавала ў мясцовым «Белтэлекаме». У лінейнай групе адказвала за ўстаноўку і настройку абсталявання. Мела больш за дваццаць гадоў стажу на гэтай працы.

У Клімавічах спадарыня Ларыса жыла адна. Яе дочкі жывуць у іншых гарадах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?