Пра гэта БелТА паведаміў прадстаўнік па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак здарыўся днём 30 мая. На зямлі каля шматпавярховага дома мінакі выявілі мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр. Яшчэ знаходзячыся ў свядомасці, ён растлумачыў медыкам, што ўпаў самастойна.

Гэта 30-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна. Мяркуецца, ён выпаў з балкона на шостым паверсе. Прыкмет здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да мужчыны не ўстаноўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0