У міліцыю з заявай звярнуўся 55-гадовы гараджанін, які сцвярджаў, што ў бальніцы ў яго скралі мабільны тэлефон коштам 200 рублёў.

Да знікнення гаджэта можа быць датычны 33-гадовы беспрацоўны жыхар Мсціслава. Мужчына ляжаў у адной палаце з пацярпелым. Калі магілёўцу стала горш і яго павезлі ў рэанімацыю, усе яго асабістыя рэчы засталіся ў палаце без нагляду.

Пасля вяртання з рэанімацыі магілёвец убачыў, што мабільнага няма на месцы, а сусед ужо выпісаўся. Міліцыя знайшла гэтага жыхара Мсціслава і канфіскавала ў яго крадзенае. У сваё апраўданне мужчына заявіў, што знайшоў тэлефон і падумаў, што той нікому не належыць.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0