Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 2 чэрвеня ў свеце зарэгістраваны 6 370 471 выпадак каранавіруса, памерлі 377 515 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 1 859 323 выпадкі каранавіруса, а памерлі 106 925 чалавек, з іх 730 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 529,4 тысячы выпадкаў каранавіруса, 732 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 414,9 тысячы чалавек, 162 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Індыі (200).

1 чэрвеня ў свеце зафіксавана 103 050 новых выпадкаў каранавіруса. 

За 1 чэрвеня зафіксавана 3 017 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0