Урад Расіі ўнёс змены ў распараджэнне аб забаронах на ўезд з прычыны пандэміі каранавіруса. Цяпер у Расію дазволілі ўязджаць грамадзянам Беларусі, якія працуюць вахтавым метадам.

У спіс тых, каго пусцяць у Расію, дадалі «вахтавікоў», якія працуюць у бесперапынных вытворчых працэсах на прамысловых аб’ектах ядзернай энергетыкі, будаўніцтва, здабычы нафты і газу, перапрацоўкі карысных выкапняў, а таксама ўдзельнікаў касмічных праграмаў і жыхароў Байканура (горада ў Казахстане, дзе Расія арандуе касмадром).

Забарону на ўезд для беларусаў у Расіі прынялі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, тлумачыўшы, што Беларусь недастаткова супрацьстаіць каранавірусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0