Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі адрэагаваў на анекдот пра Напалеона, які распавёў у інтэрв'ю расійскай газеце «Коммерсант» патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка.

Нагадаем, на пытанне, чаму Лукашэнка больш не павінен быць прэзідэнтам, Бабарыка адказаў анекдотам пра Напалеона.

Чытайце таксама: На пытанне, чаму Лукашэнка больш не павінен быць прэзідэнтам, Бабарыка адказаў анекдотам пра Напалеона

Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі ў адказ апублікаваў асобныя цытаты Напалеона і Леніна.

З Напалеона:

  • «Любоў да радзімы — першая добрая якасць цывілізаванага чалавека»
  • «Выйграў бітву не той, хто даў добрую параду, а той, хто ўзяў на сябе адказнасць за яго выкананне і загадаў выканаць»
  • «Хто не ўмее гаварыць, кар'еры не зробіць»
  • «Калі пра манарха кажуць, што ён добры, значыць, ён ні к чорту»
  • «Толькі праўда абразлівая».

З Леніна:

  • «Трэба меркаваць аб людзях не па іх словах, а па іх справах»
  • «Сумленнасць у палітыцы ёсць вынік сілы, а крывадушнасць — вынік слабасці»
  • «Народу трэба казаць праўду. Толькі тады ў яго расплюшчацца вочы, і ён навучыцца змагацца супраць няпраўды»
  • «Страшна далёкія яны ад народа».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0