Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 чэрвеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты раз судзілі лідара АГП, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Казлова, і блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката). Абодвух судзілі за акцыю 6 мая ля Нямігі, калі неабыякавыя грамадзяне сабраліся разам, каб выказаць недавольства тады яшчэ першаму затрыманню Ціханоўскага, паведамляе spring96.org. 

Блогер на суд (суддзя Іван Касцян) не прыехаў, яго няяўку прызналі няўважлівай і распачалі суд без яго. Сведкам выступіў намеснік начальнік ГУУС Павел Кунчык. Ён пацвердзіў, што бачыў, як тыя, хто сабраўся на акцыю, выказвалі незадаволенасць арыштам Сяргея Ціханоўскага. Дзмітрый Казлоў на той акцыі крычаў лозунг «Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!».

Вынік — штраф 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Лідарага АГП судзіла Юлія Густыр. Рашэнне суда было такое ж самае — 50 базавых велічынь штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0