Нецвярозы мужчына са Стоўбцаў ударыў інспектара ДАІ, распачата крымінальная справа, паведамляе МУС.

У ноч на 1 чэрвеня ў Стоўбцах нарад ДАІ спыніў «Мазду». За рулём быў 31-гадовы жыхар райцэнтра, ад яго пахла алкаголем. Машына належала знаёмай мужчыны, а ў яго самога не было правоў. Інспектары вырашылі даставіць мужчыну ў бальніцу на агляд.

Па дарозе ён усяляк угаворваў адпусціць яго, казаў, што пасадзіць работніка ДАІ на каня. У выніку напаў на міліцыянта, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.

Кіроўцу затрымалі, у яго крыві выяўлена 1,2 праміле алкаголю. Распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Затрыманы мужчына — ураджэнец Грузіі. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад утрымання дзяцей і ад адбыцця пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0