Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў учора на сустрэчы з членамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Гомелі, піша Радыё Свабода.

«Я бачу, што тут фармуецца грамадзянская супольнасьць. Гомель нарадзіў стваральніка валанцёрскай ініцыятывы дапамогі дактарам ByCovid19 Андрэя Стрыжака. І змагара Сяргея Ціханоўскага», — адзначыў ён.

Ён назваў тое, што адбываецца з Ціханоўскім «ні разу не законным»

Віктар Бабарыка нагадаў, што нядаўна яго штаб апублікаваў дэкларацыю аб сумленных выбарах і выказаў гатоўнасьць аказваць пацярпелым юрыдычную дапамогу, але з каманды Ціханоўскага пакуль што ніхто не звяртаўся.

Прысутны на сустрэчы іншы гомельскі блогер Арцём Шапораў адказаў на гэта, што ўся каманда Ціханоўскага арыштаваная.

Таксама выказаўся Віктар Бабарыка і адносна так званай саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

«Яна будуецца 20 гадоў — незразумела, што можна рабіць 20 гадоў? Можа, трэба на гэта па-іншаму паглядзець? Я ўвогуле за глабалізацыю — шчыра і сумленна», — заявіў ён, удакладніўшы, што да інтэграцыі ставіцца станоўча, калі не закранаецца сувэрэнітэт і калі яна будуецца на ўзаемавыгадных умовах.

«Беларусь пакуль цесна зьвязаная з Расеяй. Я кажу — пакуль. За 10 гадоў мы відавочна не абыдземся без асноўнага сыравіннага пастаўшчыка і рынку збыту. Але калі навучымся захоўваць электраэнергію, рэзка скароцім спажыванне нафты, газу… Сучасныя тэхналогіі дазваляюць пазбавіцца ад залежнасьці», — лічыць Віктар Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0